Літоўскіх памежнікаў за паўгода спрабавалі завербаваць чатыры разы

За першае паўгоддзе ў Літве выяўленыя чатыры выпадкі, калі замежныя спецслужбы спрабавалі завербаваць супрацоўнікаў літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Прадстаўнік Службы аховы мяжы Рокас Пукінскас адмовіўся назваць краіны, чые агенты спрабавалі завербаваць памежнікаў, перадае ru.delfi.lt. Таксама ён не адказаў, як удалося раскрыць гэтыя выпадкі.

Дарэчы, Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы ў сакавіку заяўляў, што летась у краіне актывізаваліся спецслужбы Беларусі, якія спрабуюць завербаваць літоўскіх службовых асоб, якія перасякаюць мяжу. Літоўскія спецслужбы паведамлялі, што КДБ вельмі цікавіцца звесткамі пра літоўскую Службу аховы мяжы і тэрытарыяльныя падраздзяленні паліцыі Літвы.

Пасля гэтых паведамленняў для літоўскіх памежнікаў зрабілі больш жорсткім парадак выезду за мяжу: яны праходзяць інструктаж перад паездкай і здаюць справаздачу пасля вяртання дадому.

Фота: ridus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі