Літовец на "дзявятцы" аб'едзе былыя рэспублікі СССР

Рэдактар літоўскай версіі аўтамабільнага часопіса Autobild Вітольдас Міліўс мяркуе 15 красавіка пачаць аўтапрабег па рэспубліках былога СССР. Сродкам перамяшчэння ён адмыслова падрыхтаваў аўтамабіль ВАЗ-21093. Па словах Міліўса, ён не мае палітычных мэтаў і жадае здзейсніць доўгі аўтапрабег, каб скласці канкурэнцыю іншым падобным праектам (Лісабон-Уладзівасток ды інш.). Другая мэта акцыі — атрымаць уяўленне, як змянілася жыццё былых саюзных рэспублік за амаль два дзесяцігоддзі пасля распаду СССР.

Маршрут экспедыцыі пад назовам Ex SU 2009 пройдзе па наступных гарадах: Вільня, Мінск, Кіеў, Кішынёў, Тбілісі, Ерэван, Баку, Ашхабад, Ташкент, Душанбэ, Бішкек, Алма-Ата, Масква, Санкт-Пецярбург, Талін, Рыга, Вільня. Транзітам Міліўс перасячэ Румынію, Балгарыю і Турцыю на шляху з Кішынёва ў Тбілісі.

Прабег разлічаны на 30-45 дзён, інфармуе сайт postimees.ee.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі