Літвіна і Пачобут патрапілі ў спіс "Сто герояў інфармацыі"
Яго ўпершыню склала міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў".
Як паведамляе Радыё Свабода, у спіс ўвайшлі журналісты з 65 краінаў ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. З Еўропы ў ганаровы сьпіс трапілі восем чалавек, у тым ліку беларусы Жанна Літвіна і Андрэй Пачобут.
Літвіна — кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў, Пачобут — карэспандэнт польскага выдання "Gazeta Wyborcza", які быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі, асуджаны ў 2011-м на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады за "паклёп на прэзідэнта".
Фота — Fotolia