Ломаць паабяцаў навесці парадак на рынку аўтазапчастак
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ламаць адзначае шматлікія парушэнні на рынку аўтазапчастак і абяцае навесці там парадак.
Пры гэтым ён адзначыў, што склалася такая сітуацыя, калі кантралёры прыходзяць на рынак і больш за дзве траціны гандлёвых кропак па продажы аўтазапчастак зачыняюцца, а прадаўцы знікаюць.
Ломаць падкрэсліў, што дадзеная сітуацыя сведчыць пра тое, што ў гэтай сферы "трэба наводзіць парадак". Ён таксама адзначыў "масу парушэнняў у працы станцый тэхабслугоўвання аўтамабіляў".
"Працуюць без сертыфікату, на СТА брудна, паставяць варштат, як пры каменным веку, і рамантуюць імпартныя аўтамабілі", — сказаў ён.
“Інтэрфакс-Захад”