Луганскія тэрарысты скардзяцца: іх атакуюць... палякі на танках і самалётах
Прадстаўнікі самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" працягваюць сцвярджаць, што супраць іх на баку ўкраінскіх сілавікоў ваюе шмат наймітаў.
"Найміты з Захаду ўжо нават не хаваюцца, — цытуе словы памочніка камандзіра батальёна "Прывід" Уладзіміра Сцяпанава РІА "Новости". — Напрыклад, я ведаю, што з апалчэннем прыйшлі ваяваць палякі, яны ідуць у бой са сваёй тэхнікай і са сваімі экіпажамі: самалётамі і танкамі. Тэхніка краін Усходняй Еўропы сёння пастаўляецца ў Кіеў. Таму і працягваюць кідаць супраць нас усё новую бронетэхніку, нягледзячы на тое што пабілі мы яе велізарную колькасць".
Нагадаем, украінскія сілавікі адмаўляюць, што на іх баку ваююць цэлыя падраздзяленні наймітаў з Захаду і што адтуль пастаўляецца сучасная вайсковая тэхніка. Наадварот, Кіеў звяртае ўвагу на тое, што на Данбас з Расіі рэгулярна перакідваюцца групы наймітаў, якія ваююць супраць украінскага войска.
Фота — ria.ru