Лукашэнка адказаў Назарбаеву і Трампу

Лукашэнка адказаў Назарбаеву і Трампу

Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на заяву прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева па выніках яго сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. Беларускі кіраўнік не бачыць рэальнай альтэрнатывы мінскай перамоўнай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

“Па-ранейшаму з трывогай успрымаецца развіццё сітуацыі ў нашага бліжэйшага паўднёвага суседа, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Беларусь працягвае забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярных пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы… Мяркую, што, нягледзячы на розныя і дастаткова нечаканыя заявы (для грамадскасці, магчыма, нечаканыя, а для мяне гэта зусім чаканыя заявы), рэальнай альтэрнатывы гэтай перамоўнай пляцоўцы на сённяшні дзень не існуе”.

Трамп і Назарбаеў размаўлялі пра сітуацыю на Данбасе ў студзені. Па словах прэзідэнта Казахстана, амерыканскі прэзідэнт не хоча, каб перамовы праходзілі ў Беларусі. Яны прыйшлі да высновы, што “Мінск-1” знаходзіцца ў тупіку — бакі канфлікту на Данбасе не могуць паразумецца.

Як вядома, Мінск стаў месцам правядзення перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе пасля сустрэчы ў беларускай сталіцы ў лютым 2015-га “нармандскай чацвёркі”. Выніковыя дакументы сустрэчы лідараў Германіі, Украіны, Расіі і Францыі ўвайшлі ў гісторыю, як Мінскія пагадненні. У склад трохбаковай кантактнай групы, якая з таго часу праводзіць перамовы ў Мінску, уваходзяць прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік “ДНР” і “ЛДР”, уладаў Украіны, Расіі, а таксама прадстаўнік АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі