Лукашэнка даручыў павысіць пенсіі з 1 верасня на 5%
Міністр працы Марыяна Шчоткіна паабяцала выканаць гэтае даручэнне.
Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці магчымасць павысіць пенсіі з 1 верасня. Павышэнне павінна скласці 5%, перадае БЕЛТА.
Такое даручэнне кіраўнік Беларусі даў 24 ліпеня на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння. Міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна нагадала, што сёлета рост заробкаў звязаны з прадукцыйнасцю працы. Таму і паступленні ў фонд сацабароны ідуць больш павольна і ў больш малых памерах, чым планавалася пры фармаванні бюджэту на 2015 год. Таксама Шчоткіна паведаміла, што ўжо на працягу паўгода пенсіі не пераразлічваецца.
Аднак даручэнне Лукашэнкі міністр паабяцала выканаць.
Фота: БЕЛТА