Лукашэнка: дзявацца няма куды, людзям трэба падцягваць заробак
23 ліпеня падчас рэспубліканскай селектарнай нарады, прысвечанай пытанням жніва, Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт заробкаў у Беларусі. У гэты момант ён размаўляў па відэасувязі са старшынём Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым.
"Вы бачыце, што людзі ў нас небагата жывуць, асабліва бюджэтнікі, — гаварыў Лукашэнка. — І вы таксама бюджэтнік. Я не скажу, што вы атрымліваеце заробак, прыблізна ці нават супастаўны з украінскімі губернатарамі. І не дай Бог гаварыць пра расійскіх [губернатараў]. Гэта ў дзесяць разоў ніжэй ці можа і больш зарплата. А паглядзіце на ўрачоў, на настаўнікаў. Мы што ў іх будзем забіраць заробак і аддаваць? На пенсіянераў [паглядзіце]. Вось учора падпісаў указ, хоць на 7%, другі раз за год (мы абяцалі) пенсіянерам павысілі пенсію. Дзявацца няма куды, людзям трэба падцягваць заробак да тых цэнаў, якія цяпер складваюцца. Вы гэта выдатна адчуваеце".