Лукашэнка хоча звесці Папу Рымскага і Маскоўскага Патрыярха ў Беларусі
Папа Рымскі Бенедыкт XVI можа неўзабаве сустрэцца з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак у Рыме, падводзячы вынікі свайго візіту ў Ватыкан і Італію. Беларускі кіраўнік адзначыў, што паінфармаваў Папу Рымскага пра сваю нядаўнюю сустрэчу з Патрыярхам Кірылам. Па словах Лукашэнкі, калі сустрэча двух кіраўнікоў цэркваў адбудзецца, то гэта здарыцца ў Беларусі — не толькі геаграфічным цэнтры Еўропы, але і там, дзе сходзяцца асноўныя хрысціянскія канфесіі.
Інтэрфакс
Інтэрфакс