Лукашэнка і Мадура правядуць перамовы
У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца прэзідэнт Венесуэлы. Ён прысутнічаў на парадзе, які прайшоў у Мінску з нагоды Дня незалежнасці.
Перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Нікаласам Мадурам пройдуць у сераду, інфармуе БЕЛТА. Гаворка пойдзе пра гандлёва-эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы. Кіраўнікі краін маюць намер абмеркаваць рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў.
Нагадаем, Нікалас Мадура быў абраны прэзідэнтам Венесуэлы на датэрміновых выбарах у красавіку. Іх прызначылі пасля смерці ад рака прэзідэнта Уга Чавеса.
Фота — AFP