Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны (фота, відэа)
У сераду Аляксандр Лукашэнка капаў бульбу і збіраў кавуны. Адбывалася гэта на прысядзібным участку ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. На фотаздымках, якія змешчаныя на сайце БЕЛТА, не відаць Мікалая, малодшага сына Лукашэнкі, які раней у падобных мерапрыемствах удзельнічаў. Затое было шмат прыгожых дзяўчат. Дапамагалі на полі Сяргей Цяцерын і Міхаіл Захараў (ён "засвяціўся" на відэа).
Адзначаецца, што ўраджайнасць бульбы на ўчастку склала 400 цэнтнераў з гектара. З 1,5 га сабралі 60 тон бульбы. Што да кавуноў, дык з участка плошчай 1,6 га іх сабралі 42 тоны. Але гэта толькі на адным полі. Колькі іх засталося яшчэ, не ўдакладняецца. У наступныя дні працы працягнуцца.
Фота: БЕЛТА