Лукашэнка паляцеў у Пакістан з афіцыйным візітам
Раней паездка была адкладзена з-за смерці маці кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка сёння паляцеў з афіцыйным візітам у Ісламскую Рэспубліку Пакістан. Раней паездка была запланаваная на 26-27 траўня, аднак была перанесеная ў сувязі са смерцю маці кіраўніка беларускай дзяржавы.
У праграме візіту — перамовы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусейнам, прэм’ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам.
Па выніках візіту плануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru