Лукашэнка можа правесці двухбаковыя сустрэчы з удзельнікамі саміта
11 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдзе сустрэча кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі, прысвечаная сітуацыі на Данбасе.
11 лютага ў беларускай сталіцы пройдзе сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй паўдзельнічаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Саміт пройдзе ў Палацы Незалежнасці, пачнецца каля 17-й-18-й гадзінаў.
Як інфармуе партал tut.by са спасылкай на прэс-сакратарку кіраўніка Беларусі Наталлю Эйсмант, у рамках саміта "нармандскай чацвёркі" магчымыя двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі перамоваў. З кім канкрэтна, невядома. Нагадаем, з Пуціным Лукашэнка сустракаўся зусім нядаўна — 8 лютага ў Сочы.
"Прапрацоўваем самыя розныя варыянты, самыя розныя сцэнары", — сказала Эйсмант. Яна не змагла паведаміць, ці прыме кіраўнік Беларусі ўдзел у саміце. Аднак можна чакаць, што Аляксандр Лукашэнка будзе асабіста сустракаць кіраўнікоў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі ў Палацы Незалежнасці.
Як сусветныя лідары ішлі да перамоваў у Мінску (хроніка падзей)
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд атрымалі афіцыйнае ўпаўнаважанне ЕС для правядзення перамоваў у справе ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе ў "нармандскім фармаце".
Нямецкі палітолаг: Мінскія перамовы — рэальны шанец усім выйсці пераможцамі
БЕЛТА паведамляе, што асвятленнем сустрэчы ў беларускай сталіцы зоймуцца больш за 500 журналістаў.
Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)
Фота: ria.ru