Лукашэнка на сустрэчы з Сінодам БПЦ: Святарамі павінны быць беларусы

Лукашэнка на сустрэчы з Сінодам БПЦ: Святарамі павінны быць беларусы

Падчас сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае на больш глыбокую ўцягнутасць БПЦ ў сацыяльныя працэсы. "Мы разлічваем на больш глыбокую ўцягнутасць царквы ў сацыяльны працэс. Вельмі важна, каб праваслаўная царква працягнула садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў Беларусі, дэманструючы ўзор цывілізаваных адносін", ― цытуе словы кіраўніка краіны агенцтва БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў пажаданне, каб пасады святароў займалі ўраджэнцы Беларусі, а не прыезджыя. "Тут павінны служыць беларусы, няхай замежнікі і бязмежна адданыя нашаму народу і дзяржаве. З першых дзён свайго прэзідэнцтва я праводжу гэтую лінію, перш за ўсё ў дачыненні да каталікоў. І зрухі ашаламляльныя: вельмі шмат прыйшло святароў-беларусаў у каталіцкую царкву", — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі