Лукашэнка незадаволены — "Чыжоўка-Арэну" здаюць не ў лістападзе, а ў снежні

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падрыхтаваць чэмпіянат на самым высокім узроўні. Ён адзначыў, што гэта "сур'ёзнае эканамічнае мерапрыемства" і яно павінна прынесці "сур'ёзную фінансавую аддачу".



Лукашэнка быў вельмі незадаволены тым, што тэрміны здачы "Чыжоўка-Арэны" зацягваюцца. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў, што да 7 лістапада, калі аб'ект мусіў быць здадзены, увядуць толькі "першы пускавы комплекс". Цалкам арэну павінны здаць у эксплуатацыю толькі да 15 снежня (цяпер завяршаецца аддзелка фасадаў), сказаў Ладуцька.



"Вы мне тройчы абяцалі здаць аб'ект да 7 лістапада і не выканалі ўласныя абяцанні! — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы ж ужо праносілі тэрміны! І выдумалі нейкія пускавыя комплексы!".



Дарэчы, першыя хакейныя турніры мусяць прайсці на "Чыжоўка-Арэне" на Каляды.
 

Фота — chizhovka-arena.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі