Лукашэнка падзякаваў Пуціну за магчымасць адпачыць ад "прэзідэнцкіх праблем"

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за магчымасць адпачыць ад "прэзідэнцкіх праблем"

22 жніўня ў Сочы прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як інфармуе БЕЛТА, беларускі кіраўнік заявіў, што праблемы ў дачыненнях Беларусі і Расійскай Федэрацыі ёсць, але яны не назапашваюцца, вырашаюцца. Апошнім часам не з'яўляюцца і новыя праблемы. Аднак, адзначыў Лукашэнка, ёсць такія праблемы (у тым ліку і "не нашы"), якія не могуць быць вырашаныя без удзелу кіраўнікоў краін.

"І я буду рады, калі вы папоўніце мае веды ў плане міжнародных адносін, вашых сустрэч, вашых уражанняў і сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён падзякаваў Пуціну за запрашэнне "прыехаць, крыху адпачыць ад жыццёвых прэзідэнцкіх праблем".

Расійскі прэзідэнт сказаў, што кожная яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам "мае значэнне і вельмі важная для нас".

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за магчымасць адпачыць ад "прэзідэнцкіх праблем"
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі