Лукашэнка пагражае, што супраць Літвы будуць уведзены контрсанкцыі

Лукашэнка пагражае, што супраць Літвы будуць уведзены контрсанкцыі

31 студзеня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася сітуацыя з заходнімі санкцыямі і спыненнем з 1 лютага транзіту праз Літву калійных угнаенняў з Беларусі. Прысутнічаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, кіраўнікі "Беларуськалія" і Беларускай калійнай кампаніі.

Лукашэнка заявіў, што даручыў ураду ў выпадку, калі Літва сапраўды спыніць транзіт, "літаральна на працягу некалькіх дзён" даць адказ Літве, рэалізаваць нейкія "мерапрыемствы", якія былі ўзгоднены раней. Са слоў Аляксандра Лукашэнкі вынікае, што ён усё яшчэ спадзяецца, што ўлады Літвы перадумаюць спыняць транзіт калійных угнаенняў. "Мы гатовы да таго, каб дамаўляцца", — у чарговы раз сказаў ён. Але адначасова пагражае задзейнічаць "той план, які ў нас ёсць".

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што нібыта не вінаваты ў гэтай сітуацыі. Паводле яго слоў, улады Беларусі не ствараюць самі сабе праблем ні ў дачыненнях з Літвой, ні з Польшчай, Латвіяй і Украінай.

Аляксандр Лукашэнка нічога не сказаў пра тое, ці ёсць іншыя варыянты адпраўкі за мяжу калійных угнаенняў. Раней ён спадзяваўся на Расію. Цяпер жа толькі згадаў пошук "іншых шляхоў па пастаўках нашых хімічных, калійных угнаенняў, абыходзячы, дапусцім, традыцыйныя парты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі