Лукашэнка павіншаваў беларусаў са святам Божага нараджэння
"Няхай радасць Ражджаства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны", — гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў, якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня, са святам Божага нараджэння.
"Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. Ражджаство адорвае людзей дзіўным пачуццём у чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам.
Светлыя калядныя святы пабуджаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.
Няхай радасць Ражджаства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны.
Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, утульнасці і згоды ў сем'ях", — цытуе віншаванне Лукашэнкі яго прэс-служба.
Нагадаем, сёння на тэлеканале "Беларусь 1" — святочная служба з Архікафедральнага касцёла ў жывым эфіры ў 21.45.
Расклад святочных набажэнстваў на Божае нараджэнне ў Мінску
Фота — catholic.by