Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з 80-годдзем

Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з 80-годдзем

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Рымскага Францішка з 80-годдзем.

“Вы падаеце нам прыклад ісціннай веры і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Жыхары нашай краіны вельмі ўдзячныя Вам за дзейнасць па захаванні і падтрымцы хрысціянскіх каштоўнасцяў, шчыры клопат аб міры ва ўсім свеце і надзённых праблемах чалавецтва”, — сказана ў афіцыйным віншаванні, тэкст які падае прэс-служба кіраўніка краіны.

Лукашэнка адзначыў, што намаганні пантыфіка па ўмацаванні маральных асноваў сучаснага грамадства праз развіццё супрацоўніцтва розных канфесій, зберажэнне традыцыйных інстытутаў сям’і выклікаюць павагу і ўдзячнасць вернікаў.

Днямі апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр заявіў, што лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту ў нашу краіну Папы Рымскага Францішка. Прадстаўнік Ватыкану сказаў, што будзе працаваць над арганізацыяй гэтага візіту, але не назваў тэрмінаў і праграмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі