Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную легкавому аўтамабілю "Джылі"

Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную легкавому аўтамабілю "Джылі"

У панядзелак, 30 лістапада, Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную пытанню рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў "БелДжы". Ён падкрэсліў, што гэта яго "даўняя мара", каб наша краіна магла забяспечыць людзей і арганізацыі уласнымі легкавікамі. І праект быў рэалізаваны з дапамогай Кітая.

"Паглядзеўшы на гэтую зборачную вытворчасць, мы прынялі рашэнне: быць у нас легкавому аўтамабілю і ствараць яго мы будзем разам з кітайцамі на аснове іх тэхналогій, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэта не значыць, што мы проста возьмем і дакладна скапіюем ды вырабім аналагічны аўтамабіль. Там, дзе можам, а мы можам, досвед у нас ёсць зборкі і вытворчасці грузавых аўтамабіляў і кампанентаў для легкавікоў, мы павінны выкарыстаць уласны досвед і ўласныя напрацоўкі. Яны ёсць і ў Нацыянальнай акадэміі навук, і ў прыкладной навуцы таксама. Таму паволі мы павінны удасканальваць гэты аўтамабіль і пабудаваць новы завод па вытворчасці так званай "БелДжы".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на цяперашні час завод будуецца, у тым ліку з удзелам кітайскага крэдыту. Плануецца, што пасля запуску першай чаргі прадпрыемства будзе выпускацца за год да 60 тысяч аўтамабіляў, пасля запуску другой чаргі — 120 тысяч.

Паводле слоў Лукашэнкі, цяпер галоўнае пытанне — дзе будзем прадаваць? Калі ўнутраны рынак забяспечым, а ці ўдасца іх прадаваць у замежжы? Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калектыў будзе рабіць "самыя якасныя аўтамабілі". "Прымусім", — сказаў ён.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі