Лукашэнка прыме ўдзел у адкрыцці I Еўрапейскіх гульняў

Аляксандр Лукашэнка сёння ўвечары ў Баку прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Першых Еўрапейскіх гульняў. Ён знаходзіцца ў Азербайджане з трохдзённым рабочым візітам. Чакаецца, што Лукашэнка сустрэнецца са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым. Таксама кіраўнік Беларусі пабывае на шэрагу спартыўных аб'ектаў у Баку.

Адзначым, што ў адкрыцці Еўрапейскіх гульняў паўдзельнічае і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 да 28 чэрвеня. Падчас спаборніцтваў будуць разыграныя 253 камплекты медалёў у 20 відах спорту. У іх паўдзельнічае і беларуская каманда — 151 спартсмен і 53 трэнеры. Яны выступяць у грэка-рымскай і вольнай барацьбе, веславанні на байдарках і каноэ, настольным тэнісе, таэквандо, трыятлоне, спартыўнай гімнастыцы і каратэ.

У далейшым Еўрапейскія гульні будуць праводзіцца адзін раз у чатыры гады.

Фота: tut.by, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі