Лукашэнка прызначыў начальніка Інстытута памежнай службы

Аляксандр Лукашэнка прызначыў начальніка дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь". Ім стаў палкоўнік Васіль Гедзько. Такое рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў 14 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

Адзначым, што дагэтуль Гедзько быў намеснікам начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Сайт Інстытута памежнай службы можна пабачыць тут.

Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі