Лукашэнка: каб не быць "тутэйшым", трэба ведаць мову і гісторыю
У аўторак, 20 студзеня, кіраўнік дзяржавы выступіў на 42-м з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня выступіў на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ён гаварыў пра то, што бачыць дзяржаўную апору ў моладзевых групах патрыятычнай накіраванасці, якія не дазволяць "замежным сілам" зрабіць маладых людзей "разбуральнай сляпой сілай".
Лукашэнка не пагаджаецца з меркаваннем, што "ў сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная". Паводле яго слоў, "у кожнага народа ёсць ўласная сістэма каардынатаў, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным вопытам і нацыянальнай культурай". Праз іх прызму беларусы і ўспрымаюць свет, бяруць ад глабалізацыі толькі тое, што ўмацоўвае народ, мяркуе кіраўнік дзяржавы.
"Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста "тутэйшым", у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі наша самая багацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Прыгадаў Лукашэнка і праблему спайсаў. Паводле яго слоў, галоўная задача БРСМ — забраць моладзь з вуліц і загрузіць яе карыснымі справамі.
Даведка Еўрарадыё:
БРСМ з’яўляецца ў 2002 годзе пасля зліцця “Беларускага патрыятычнага саюза моладзі“ і “Беларускага саюза моладзі“. БРСМ абвяшчае сябе паслядоўнікам ленінскага камсамола. Арганізацыю часта крытыкуюць СМІ за прымусовае членства ў арганізацыі, некаторыя траплялі туды выпадкова.
У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку
Таксама для членаў БРСМ прапаноўваюцца розныя ільготы і зніжкі.
У БРСМ завабліваюць бясплатнай гарбатай і кавай (фота)
Пасля забароны піць піва на вуліцы БРСМ стварае “Моладзевыя атрады аховы правапарадку”, якія пачынаюць разам з міліцыяй патруляваць вуліцы.
БРСМ ловіць на вуліцы людзей, якія п’юць піва, і здае іх у міліцыю
Пазней гэтыя атрады атрымалі развіццё і нават пачалі праходзіць спецыяльную падрыхтоўку.
Удзельнік атрада БРСМ: Трэніруемся ў спецназе, некаторых вучаць страляць
Пасля пачатку канфлікту ва Украіне БРСМ адмаўляецца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас святкавання Дня перамогі і рэкамендуе ужываць толькі чырвона-зялёныя стужкі.
“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем
Фінансуецца арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту. У 2011 годзе ім далі 20,5 мільярдаў рублёў, а гэта 98% усіх грошай на моладзевую палітыку.
Фота: ria.ru