Лукашэнка растлумачыў, чаму адмяніў абавязковы масачны рэжым

З аўтобусаў у Мінску зніклі налепкі з напамінам пра неабходнасць насіць маскі / Еўрарадыё​
З аўтобусаў у Мінску зніклі налепкі з напамінам пра неабходнасць насіць маскі / Еўрарадыё​

Лукашэнка вырашыў яшчэ раз выказацца з нагоды рашэння адмяніць у Беларусі абавязковы масачны рэжым.

Ва ўмовах, калі расце колькасць хворых, клінікі і аддзяленні перапрафілююць пад пацыентаў з COVID-19, кіраўнік дзяржавы на мінулым тыдні раптам запатрабаваў адмяніць абавязковы масачны рэжым. Акрамя таго, ён распарадзіўся адмовіцца ад іншых мер прафілактыкі распаўсюджвання небяспечнага віруса. У выніку з транспарту і крам нават зніклі напамінкі аб неабходнасці насіць маскі.

Сёння Лукашэнка зноў звярнуўся да гэтай тэмы і заявіў, што не супраць нашэння масак. Проста, на яго думку, насіць іх умеюць толькі лекары, а "грамадзяне, як правіла, не выконваюць усе меры засцярогі і рэкамендацыі пры нашэнні масак, таму іх выкарыстанне такім чынам неэфектыўнае", цытуе кіраўніка дзяржавы агенцтва БЕЛТА.

За некалькі дзён да нарады ў Лукашэнкі, дзе было загадана адмяніць абавязковы масачны рэжым, міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч казаў, што "эпідэмічная сітуацыя з'яўляецца досыць сур'ёзнай... яна пакуль, на жаль, не спрашчаецца". Ён таксама расказваў, што пад хворых на COVID-19 перапрафіляваная траціна ложкавага фонду краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі