Лукашэнка сёння паедзе ў дом-інтэрнат на сустрэчу з ветэранамі
У аўторак, 5 студзеня, Аляксандр Лукашэнка паедзе ў дом-інтэрнат для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы "Світанак". Ён знаходзіцца ў пасёлку Траскоўшчына ў Мінскім раёне.
БЕЛТА нагадвае, што дом-інтэрнат быў адчынены на базе санаторыя "Світанак", які рэканструявалі ў 2004-2010 гадах.
Фота: ria.ru, БЕЛТА