Лукашэнка: Тавараабарот з Пакістанам можна давесці да $1 млрд (відэа)

Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым павялічыць тавараабарот паміж Беларуссю і Пакістанам да 1 мільярда долараў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 11 жніўня падчас адкрыцця беларуска-пакістанскага бізнес-форума ў Мінску.

Лукашэнка адзначыў, што такая мэта была пастаўленая падчас яго візіту ў Пакістан і да гэтага ёсць усе перадумовы. У прыватнасці, у кожнага боку ёсць тавары, у якіх мае патрэбу другі бок.

Цяпер тавараабарот складае 50-66 мільёнаў долараў штогод, аднак ёсць пазітыўная дынаміка па яго росце. Беларусь таксама зацікаўленая ў развіцці сумесных вытворчасцяў у сферы інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, фармакалогіі, лагістыцы, энергетыцы, прамысловасці, біятэхналогіяў і сувязі.

Лукашэнка таксама заявіў, што пакістанскія прадпрымальнікі атрымаюць усе ўмовы для вядзення бізнесу ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі