Лукашэнка гаварыў, як будаваць адносіны з ЕС і ЗША (відэа)

Гаворка ішла пра тое, што Беларусь гатовая выбудоўваць адносіны з Еўрасаюзам і ЗША, але не на шкоду нацыянальным інтарэсам.

"Апошнім часам мы канстатуем факт, што Еўрапейскі саюз, ды і ЗША, можа, скрозь зубы, але неяк пачынаюць размаўляць з Беларуссю, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Хачу публічна падкрэсліць, што ў нашы планы ні ў якім выпадку не ўваходзіць нейкае стварэнне дадатковай напружанасці з Еўрапейскім саюзам. У нас і так хапае гэтай напружанасці, нам трэба разрульваць гэтую сітуацыю, але не на шкоду нашай краіне".

Лукашэнка акрэсліў Макею, як трэба будаваць адносіны з ЕС, "на што можам пайсці, на што — не". Таксама гаворка ішла пра адносіны з Расіяй. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, "як ідуць справы... на ўсходнім кірунку".

"Мне, вядома, забаўна, шчыра кажучы, чытаць некаторыя каментары пра тое, што мы тут паміж Захадам і Усходам. Як быццам Гасподзь нас размясціў не паміж Захадам і Усходам... Наш лёс такі, што мы паміж Захадам і Усходам, і зыходзячы з гэтага мы выбудоўваем нашы адносіны і нашу пазіцыю. Тут нікуды не дзенешся. Але гэта не значыць, што мы спрабуем сядзець на двух крэслах. Гэта непрымальна для нас, гэта не аснова нашай знешнепалітычнай і эканамічнай дактрыны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі