Лукашэнка загадаў высадзіць лесапалосы ўздоўж аўтадарог

Пасля Слаўгарадскага раёна Магілёўшчыны 26 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў Лагойскі раён Міншчыны. У прыватнасці, ён наведаў Козырскае лясніцтва Лагойскага лясгаса.

Там ён заявіў, што ўздоўж дарог неабходна высадзіць лесапалосы, як гэта рабілася раней. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней такія лесапалосы высаджваліся, але потым некаторыя з іх высякаліся.

Акрамя таго, як перадае БЕЛТА, Лукашэнка азнаёміўся з тым, як вядуцца работы па нарыхтоўцы лесу ў Лагойскім лясгасе, якая тэхніка ўжываецца для гэтага і г.д.

Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч далажыў, што асноўныя прычыны пажараў у лясах цяпер — гэта выпальванне сухой травы і трансгранічныя пажары, якія "перакідаюцца" на беларускую тэрыторыю з іншых краін. Па словах чыноўніка, сёлета вельмі шмат пажараў было з Расіі ды Украіны.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі