Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак на фінансавым рынку
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што стратэгічная задача Нацбанка — ўмацаваць давер да беларускага рубля.
У аўторак, 30 снежня, Аляксандр Лукашэнка прадстаўляў новых кіраўнікоў — старшыню Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калавура і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў навесці парадак на фінансавым рынку.
"Чалавек можа ўкласці грошы ў тавар, валюту, а можа — ў акцыі, аблігацыі прадпрыемстваў дзяржавы. Гэта ж адзін са шляхоў звязвання грошай насельніцтва. І прадпрыемствам, і дзяржаве гэта будзе выгадна. Замест таго, каб за банкамі бегаць, прадпрыемствы выпусцяць каштоўныя паперы, збяруць грошы і накіруюць іх на ўласнае развіццё", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Лукашэнка таксама адзначыў, што стратэгічная задача Нацбанка — умацаваць давер людзей і прадпрыемстваў да беларускага рубля.
Фота: ria.ru