Лукашэнкі атрымалі падрыхтаваныя медалі
Каманда Аляксандра Лукашэнка перамагла ў эстафетнай гонцы 4х2,5 км сярод каманд рэспубліканскіх дзяржаўных органаў, арганізацый (група А).
На пастамент пашаны Лукашэнка падняўся са сваім малодшым сынам Мікалаем.
Праўда, яму не прыйшлося дзяліць адзін медаль на дваіх — арганізатары,
відаць, загадзя прадбачылі вынік, а таму прызапасілі дзве ўзнагароды,
адну з якіх уручылі Лукашэнка-старэйшаму, а другую —
Лукашэнка-малодшаму, паведамляе "Народная Воля".
Другое месца ў эстафеце заняла каманда Службы бяспекі прэзідэнта. А на трэцім аказалася каманда Міністэрства абароны.