“Ляпис Трубецкой” прэзентаваў новы беларускамоўны альбом

Гурт "Ляпис Трубяцкой" прэзентаваў першы ў сваёй гісторыі беларускамоўны альбом. На дыску, які атрымаў назву “Грай”, сабрана 12 трэкаў, напісаных у розныя перыяды жыцця, а, адпаведна, з абсалютна рознымі настроямі, эмоцыямі ды поглядамі.


Лідар “ЛяпісаўСяргей Міхалок прысвячае гэтую пласцінку людзям, якія “ламаюць лубачны, залізаны, тэлевізійна-карцінны вобраз беларусаў як цярплівых, ціхіх, спакойных, працавітых, як людзей, што не любяць змены. Якія могуць быць дзёрзкімі, шумнымі, могуць не баяцца праяўляць сваю індывідуальнасць, якія не жадаюць пражыць жыццё рахмана і памяркоўна, а жадаюць быць волатамі, вяршыцелямі сваіх лёсаў. Якія ў розных сферах жыцця дзеюць, б’юцца, дасягаюць ды здзіўляюць”.


На альбоме “Грай” толькі два новыя трэкі (“Месяц” і “Сонейка”). Астатнія песні ўжо выходзілі раней. Адмыслова для лонг-плэя над імі папрацаваў Джасцін Штурц, вядомы па супрацоўніцтве з Slipknot, Paramore ды іншымі зоркамі рок-сцэны. Сяргей Міхалок прызнаецца, што пасля рэмайстарангу ў нью-ёркскай студыі Sterling Sound “пачуў у песнях партыі, якія раней не было ўвогуле чуваць”.


Прэзентацыя альбома "Грай" адбудзецца 30 лістапада ў Вільні, ў Siemens Arena. Напярэдадні гэтага канцэрта альбом будзе выдадзены на CD, вініле ды спецыяльных mp3-плэерах Lyapis Crew.
 

"Мінсктранс" дапаможа даехаць на канцэрт гурта "Ляпис Трубецкой" (фота)

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі