Лёгкаатлет, якому молатам трапілі ў галаву, выпісваецца з лякарні
Малатабоец Андрэй Паўлаў, якому сакурснік падчас заняткаў трапіў 7-кілаграмовым молатам у галаву, праз тыдзень выпісваецца з лякарні “хуткай дапамогі”.
Загадчык кафедры лёгкай атлетыкі ўніверсітэта фізкультуры Аляксандр Коннікаў распавёў Еўрарадыё, што пацярпелы адчувае сябе нармальна: ён размаўляе і ходзіць. Праверка па гэтым здарэнні завяршылася, але яе вынікі пакуль не называюць.
Усё будзе залежаць ад жадання пацярпелага: даць справе далейшы ход ці не. Студэнт, які выпадкова выпусціў снарад, па-ранейшаму навучаецца ва ўніверсітэце. Трэнер і загадчык кафедры пакуль працягваюць працаваць.
Нагадаем, некалькі тыдняў таму на занятках аднакурснік, паслізнуўшыся, выпусціў снарад з рук і патрапіў 7-кілаграмовым молатам Андрэю Паўлаву ў скроню. Пацярпелага выратавала толькі тое, што ён знаходзіўся за межамі сектара, а снарад не набраў максімальнай хуткасці.
Загадчык кафедры не прыгадвае за ўсю сваю працоўную дзейнасць такога выпадку. Гэты стрэс прывёў Аляксандра Коннікава таксама ў лякарню.
“Я таксама патрапіў у лякарню пасля такога стрэсавага стану – столькі гадоў працаваў і... ніколі такога не было. Я з 74-га года працую на кафедры лёгкай атлетыкі, 13 гадоў загадваю кафедрай і – ніколі такога выпадку не было”.
Затое, па словах Коннікава, больш страшныя здарэнні бываюць у іншых відах спорту. Праўда, на іх увагі не звяртаюць.
“Бываюць траўмы намнога сур’ёзней. Я ведаю, што не ў лёгкай атлетыцы, а ў іншых відах, на якія не звяртаюць столькі ўвагі, як тут”.