Люка Бесона абвінавачваюць у згвалтаванні 27-гадовай акторкі
Рэжысёра Люка Бесона абвінавачваюць у згвалтаванні. Адпаведную заяву ў французскую паліцыю падала 27-гадовая акторка Сэнд Ван Рой. Паводле дзяўчыны, яна сустракалася з Бесонам 17 траўня ў парыжскім гатэлі “Брысталь”, там яна выпіла кубак гарбаты і страціла прытомнасць, пасля чаго і адбыўся гвалт.
На допыце ў паліцыі Сэнд Ван Рой таксама паведаміла, што раней цягам двух гадоў мела сэксуальныя стасункі з Бесонам і гэта быў прымус.
Рэжысёр праз свайго адваката катэгарычна адпрэчвае гэтыя абвінавачанні, паведамляюць замежныя СМІ.