Маці 18 дзяцей з Барселоны прэзентуе кнігу на беларускай мове

Маці 18 дзяцей з Барселоны прэзентуе кнігу на беларускай мове

Бацькі 18 дзяцей з Барселоны прэзентуюць у Мінску кнігу на беларускай мове. Хасэмарыя Пасціга і Роза Пік наведаюць Беларусь 25-27 лістапада. У іх самая вялікая сям'я ў Еўропе з дзецьмі школьнага ўзросту.

Роза Пік прэзентуе сваю кнігу "Як жыць шчасліва ў сям'і з 1,2,3... дзецьмі?", у якой распавядае пра сваё жыццё і на асабістым вопыце паказвае, як быць шчаслівым у сям'і. Хасэмарыя Пік правядзе прэзентацыю курсаў Міжнароднай федэрацыі сем'яў IFFD.

25 лістапада іспанскія сужэнцы сустрэнуцца з сем'ямі Мінска. Мерапрыемства пройдзе ў 18.00 у памяшканні "Тартак" па вуліцы Магілёўская 2, корпус 2, 4 паверх (станцыя метро "Інстытут культуры").

Маці 18 дзяцей з Барселоны прэзентуе кнігу на беларускай мове

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі