Магілёўскі гатэль "Турыст" прапануе гасцям "савецкі" нумар

Унутраная аздабленне нумара цалкам адпавядае выгляду савецкай гасцініцы: шпалеры, мэбля, сантэхніка, шкляны графін з гранёнымі шклянкамі на жалезным падносе, адэкалон "Трайны", фотаапарат ФЭД і іншыя рэчы.



Дырэктар турысцка-гатэльнага комплекса Генадзь Пяшко кажа, што наведванне нумара стане часткай экскурсійнай праграмы па развіцці турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. Яго плануюць запусціць сёлета ў чэрвені, пішуць "Магілёўскія ведамасці".



На рэсэпшне так і не ўдалося даведацца, ці будуць сяліць у гэты нумар толькі жанатых або аднаполых, як практыкавалася ў Савецкім Саюзе. Цана за нумар таксама невядомая. Аднак сярэдні двухмясцовы нумар у гатэлі каштуе 440 тысяч рублёў без сняданку.  



Фота — mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі