Магутны землятрус і цунамі ў Чылі: пяць загінулых

Магутны землятрус і цунамі ў Чылі: пяць загінулых

Магутны землятрус здарыўся ўначы ў Чылі. Яго магнітуда складала 8,4. Эпіцэнтр штуршкоў знаходзіўся ў 228 км на поўнач ад сталіцы краіны — Санцьяга — на глыбіні 10 метраў. Пасля адбыліся яшчэ некалькі штуршкоў, ужо слабейшых. Загінулі пяць чалавек. Трое памерлі ў выніку сардэчнага прыступу ад стрэсу пасля ўдару стыхіі, яшчэ двое загінулі ў выніку абвальвання даху і падзення камянёў, інфармуе РІА "Новости".

Улады Чылі эвакуявалі з рэгіёна 1 млн чалавек. У горадзе Какімба без электрычнасці засталіся больш за 185 тысяч жыхароў.

Землятрус выклікаў на частцы ўзбярэжжа цунамі — хвалі ўздымаліся на вышыню 3-5 метраў. Пагроза цунамі існуе ў Перу, у раёне Гавай, у некаторых частках Каліфорніі і нават у Новай Зеландыі, інфармуе ВВС.

Фота: АР, AFP, Reuters, Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі