Макей прыехаў на раздачу бургераў ад Цімаці

Макей прыехаў на раздачу бургераў ад Цімаці

7 лістапада міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыехаў на раздачу бясплатных бургераў у жылым квартале "Маяк Мінска". Кафэ Black Star Burger, якое праводзіць гэтую акцыю, нядаўна адкрылася ў ГЦ Dana Mall, які знаходзіцца непадалёк. Бургернай валодае расійскі рэпер Цімаці, а Dana Mall і "Маяк Мінска" — дэвелаперскія праекты сербскіх бізнесменаў братоў Карычаў.

На плошчы перад "Маяком Мінска" сабраўся вялізны натоўп. Там арганізаваная шоу-праграма, якую вядзе Арцём Рыбакін. Людзі чакаюць Цімаці, які збіраўся раздаваць бургеры асабіста. А Уладзіміра Макея фатограф Еўрарадыё заўважыў у віп-зоне.

Зусім нядаўна Макей бавіў час у кампаніі іншага расійскага артыста — Філіпа Кіркорава. Па словах міністра, спачатку сябраваць сталі іх дзеці. А потым Філіп вырашыў прыехаць у Мінск на творчы вечар жонкі Макея, беларускай актрысы Веры Паляковай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі