Максім Мірны выйшаў у фінал турніра ў Акапулька

Максім Мірны выйшаў у фінал турніра ў Акапулька

Беларускі тэнісіст Максім Мірны разам з філіпінцам Трэтам Х'юі выйшаў у фінал парнага разраду турніра ў Акапулька. У паўфінале яны выйгралі ў трох сэтах у Хуана-Себасцьяна Кабаля і Роберта Фараха з Калумбіі — 4:6, 6:3, 10:7. У фінале Мірны і Х'юі сустрэнуцца з аўстрыйска-нямецкім дуэтам Александэр Пея / Філіп Пецшнер. Мірны ўжо гуляў у фінале турніра ў Акапулька ў 2014 годзе. Тады ў дуэце з іспанцам Фелісіяна Лопесам ён прайграў.

Адзначым, што на шляху да галоўнага матчу Максім Мірны і Трэт Х'юі таксама абыгралі Крыса Гучыёне і Бернарда Томіча з Аўстраліі — 4:6, 6:3, 14:12, польска-мексіканскі дуэт Марыюш Фірстэнберг / Санцьяга Гансалес — 7:5, 6:2.

Прызавы фонд турніра ў Акапулька складае 1 млн 413 тысяч 600 долараў.

Максім Мірны выйшаў у фінал турніра ў Акапулька
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі