Маладафронтаўца Арцёма Дубскага абвясцілі ў вышук

Пра гэта моладзевы актывіст напісаў у сваім фэйсбуку. Па словах Дубскага, якія перадае Радыё "Свабода", яму даслалі некалькі здымкаў з Асіповічаў з дошкі каля РУУС. Па іх відаць, што актывіст абвешчаны міліцыяй у вышук.



Арцём Дубскі — актывіст "Маладога Фронту". У 2008 годзе яго арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў цэнтры Мінску 10 студзеня. Потым ён быў асуджаны па так званай "справе 14-ці". "Міжнародная амністыя" прызнала яго вязнем сумлення.



Некалькі разоў супраць Дубскага пачыналі крымінальныя справы. 7 ліпеня 2009 года яго асудзілі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. 25 траўня 2010 года хлопец выйшаў на волю.



Пасля Плошчы-2010 Дубскага затрымалі ў Мінску. Пасля вызвалення ён працягнуў навучанне ў Польшчы.



Фота з фэйсбука Дубскага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі