Маладзёжная футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Галандыяй
Маладзёжная футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Галандыі — 2:2. Матч прайшоў 2 верасня на стадыёне ФК "Мінск". Каманда Ігара Кавалевіча двойчы вяла ў ліку, але кожны раз гасцям удавалася адыграцца. Два галы на рахунку Паўла Савіцкага (18-я, з пенальці і 76-я).
Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Васілючак, Шасцілоўскі, Золатаў, Барысаў, Пазняк, Корзун (Залескі, 71), Бабічаў, Яроцкі (Еўдакімаў, 54), Савіцкі (капітан), Клімовіч (Бярозкін, 75), Цевераў.
Пасля нічыі з галандцамі ў беларусаў практычна не засталося шанцаў на тое, каб заняць другое месца. У нашай групе лідыруе Славакія — 12 ачкоў і матч у запасе, у Галандыі — 10, у Беларусі — 8, Турцыя мае 6 ачкоў і матч у запасе, Кіпр мае 4 ачкі. Зборная Беларусі згуляе яшчэ ў гасцях з туркамі і славакамі, а зборная Галандыі — дома з туркамі і ў гасцях з кіпрыётамі.