Малавядомую оперу Манюшкі пакажуць у Мінску
Прэм’ера спектаклю “Verbum Nobile” пройдзе 30 траўня на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.
Сюжэт оперы пабудаваны на вечнай ва ўсе часы тэме кахання і распавядае пра распаўсюджаны ў шляхты звычай, калі бацькі заключалі дамову пра тое, што пажэняць сваіх дзяцей, замацоўваючы яго Verbum Nobile - словам гонару шляхціца.
Сусветная прэм’ера оперы Станіслава Манюшкі адбылася ў 1861 годзе ў Варшаве.
Мінскую пастаноўку гэтага твору ажыццяўляе Камерны музычны тэатр “Галерэя” пры падтрымцы Музычнага дома “Класіка”. Дарэчы, польскае лібрэта Яна Хеньціньскага для гэтага спектакля перакладзенае на беларускую мову, інфармуе БЕЛТА.