Малавядомыя факты пра таямнічага мастака Язэпа Драздовіча (відэа)
Ён прынцыпова не гаварыў па-польску і злаваўся на гімназістаў, калі тыя смяяліся з яго беларускай мовы.
Зоя Голікава (у дзявоцтве Дрозд, 1933 года нараджэння) ў відэаінтэрв'ю ўспамінае пра знакамітага беларускага мастака, філосафа, вандроўніка Язэпа Драздовіча (1888 — 1954). У міжваенны час ён некаторы час выкладаў маляванне ў глыбоцкай польскай гімназіі імя Люблінскай уніі (зараз гэта школа №1 імя Паўла Сухога). У гэтай гімназіі вучылася дваюрадная сястра спадарыні Зоі. Яна распавядала, што дзядзька Язэп (так яго ўсе называлі) вельмі не любіў, калі гімназісты смяяліся з яго беларускага “Сядайце!”.
Жыў Язэп Драздовіч побач з домам, дзе нарадзілася і жыла Зоя Дрозд, зараз гэтага дома ўжо няма.
Больш пра Язэпа Драздовіча гл. тут, інтэрнэт-старонку, прысвечаную мастаку, гл. тут.