Марадона: У мяне ёсць грошы, каб здзяйсняць вялікія трансферы
Старшыня праўлення брэсцкага "Дынама" Дыега Марадона заявіў, што мае вялікія грошы, каб купіць новых гульцоў у клуб.
"Я падпісаў брамніка Кампестрыні. У мяне ёсць грошы, каб здзяйсняць вялікія трансферы ў "Дынама". "Дынама" хоча выступаць у Лізе чэмпіёнаў. Гэта мяне прыцягнула больш за ўсё. Яны прапанавалі мне трохгадовы кантракт, ад якога я не мог адмовіцца", — цытуе tut.by інтэрв'ю Марадоны аргенцінскай прэсе.
Аднак галоўны трэнер клуба Аляксей Шпілеўскі ў інтэрв'ю "Прессболу" абверг гэтую інфармацыю і назваў яе "качкай".