Марадона заявіў, што будзе сам займацца кожным гульцом "Дынама-Брэст"

Марадона заявіў, што будзе сам займацца кожным гульцом "Дынама-Брэст"

Дыега Марадона вернецца ў Беларусь праз два тыдні. Пра гэта старшыня праўлення клуба "Дынама-Брэст" паведаміў на закрытай сустрэчы з футбалістамі каманды, перадае тэлеканал СТВ.

"Зараз я палячу, каб правесці заслужаныя канікулы, таму што я правёў паўтара вельмі складаныя года, яны мяне моцна выматалі. Я не змог паехаць на святы ў Аргенціну, на Каляды, нават на вяселле дачкі. І я хачу зараз правесці на радзіме 15 дзён, каб набрацца сіл, энергіі, каб вярнуцца і адразу пачаць трэніравацца разам з хлопцамі, таму што мне здаецца, ім гэта трэба", — заявіў спецыяліст.

Марадона падкрэсліў, што пабачыў у каманды вялікае жаданне выйграваць, і гэта яму падабаецца. 

Разам з тым старшыня праўлення заявіў, што намераны асабіста разбірацца з праблемамі, якія ўзнікаюць у футбалістаў: "Клуб жыве не толькі дзякуючы таму, што гадуе маладых гульцоў, таксама трэба ведаць, якія праблемы ў каманды, чаму паніжаюцца паказчыкі, і калі ў каго-небудзь з гульцоў праблемы, то яму прыйдзецца гаварыць са мной як з кіраўніком клуба, і мы будзем паступова вырашаць пытанні". 

Нагадаем, што пасля адлёту Марадоны брэсцкае "Дынама" скасавала кантракты з Арцёмам Мілеўскім і капітанам каманды Аляксеем Гаўрыловічам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі