Мар’яну Груздзіловіч, звольненую з цэнтра “SOL Minsk”, аднавілі на працы

Звольненую з філіі брытанскага адукацыйнага цэнтра “SOL Minsk” настаўніцу англійскай мовы Мар’яну Груздзіловіч аднавілі на працы.
Жанчыну звольнілі 25 сакавіка за тое, што яна адрэагавала на рэпліку адной за навучэнак, адносна тых, хто ўдзельнічае ў святкаванні Дня Волі.

Як паведамляе “Наша ніва”, 31 сакавіка настаўніцу азнаёмілі з пастановай, паводле якой быў адменены папярэдні загад аб яе звальненні.

Сама Мар’яна Груздзіловіч узяла час на роздум. З кіраўніцтвам кампаніі жанчына яшчэ не размаўляла і не ведае, што стала галоўнай прычынай такога рашэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі