Маск запусціў у космас спадарожнікі для раздачы інтэрнэту ва ўсім свеце
Кампанія Ілана Маска SpaceX 22 лютага запусціла ў космас ракету-носьбіт Falcon 9. Яна вывела на арбіту два першыя спадарожнікі для раздачы інтэрнэту ва ўсім свеце, паведаміў у сваім акаўнце ў Твітары Ілан Маск.
Спадарожнікі Microsat 2a і 2b — першыя з 12 тысяч спадарожнікаў, якія мяркуецца запусціць у рамках праграмы Starlink, адзначае Радыё "Свабода". З дапамогай гэтых спадарожнікаў на ўсёй тэрыторыі нашай планеты будзе даступны хуткасны інтэрнэт.
First two Starlink demo satellites, called Tintin A & B, deployed and communicating to Earth stations pic.twitter.com/TfI53wHEtz
— Elon Musk (@elonmusk) February 22, 2018