Масква назвала беларускія падручнікі аб'ектыўнымі, а казахскія — не

Прэзентацыя даследавання аб змесце падручнікаў, якія выпускаюцца ў былых савецкіх рэспубліках, адбылася ў Маскве. Агулам было прааналізавана 187 падручнікаў з 12 краін.
Аўтараў падручнікаў з краін Балтыі ў чарговы раз папракнулі ў "фальсіфікацыі сапраўднай гісторыі" і палітызацыі, але найбольш дасталося Грузіі, Украіне і краінам Сярэдняй Азіі.

Як паведамляе сайт telegraf.lv, аўтары аналізу былі ўзрушаныя тым, што ў Казахстане і Азербайджане ў падручніках гісторыі пішуць пра Расію, як пра каланіяльную ўладу, якая прынесла народам толькі няшчасце. Да "параўнальна аб'ектыўных" былі аднесеныя падручнікі, якія выпускаюцца ў Беларусі і Арменіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі