Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Алесь Пушкін / Еўрарадыё
Алесь Пушкін / Еўрарадыё

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пушкін асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў івацэвіцкай калоніі "Воўчыя Норы". Адміністрацыя калоніі вырашыла ўзмацніць яго пакаранне.

Суд па замене рэжыму прызначаны на 11 лістапада. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч, які нядаўна ўзмацніў пакаранне палітвязню Сцяпану Латыпаву.

Дарэчы, у жніўні адміністрацыя калоніі №22 пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі