Мазырскі НПЗ закупляе сістэму назірання за беспілотнікамі за $600 тысяч
Мазырскі НПЗ / belchemoil.by
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод закупляе сістэму назірання за беспілотнікамі, заўважыў "Флагшток".
У тэндэры гаворыцца, што мэта закупкі-маніторынг беспілотных лятальных апаратаў, "якія пагражаюць бесперапыннасці тэхналагічных працэсаў" на заводзе.
Патрэбна сістэма, якая зможа знаходзіць беспілотнікі пры дапамозе аптычных, лазерных, радыёлакацыйных тэхналогій. Яшчэ ў пажаданнях — каб сістэма распазнавала месцы размяшчэння пульта беспілотніка.
Мазырскі НПЗ прапануе за такую сістэму 1,7 млн рублёў. Гэта каля $600 тысяч.
Напярэдадні BYPOL паведаміў пра атаку дронаў на аэрадром у Мачулішчах, дзе знаходзіўся самалёт-выведнік ДРЛА А-50 ВКС РФ. Улады адмаўляюць напад, але самалёт чамусьці адправіўся назад у Расію на рамонт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.