Меркель заявіла, што Пуціна не запросяць на саміт G7

Шанцаў на тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будзе запрошаны на наступны саміт G7, няма. Пра гэта канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявіла ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine Zeitung, перадае РБК.

Па словах кіраўніцы Нямеччыны, "Вялікая Сямёрка" лічаць сябе супольнасцю агульных каштоўнасцяў. "Далучэнне Крыма і падзеі ва ўсходняй Украіне з'яўляюцца відавочным парушэннем прынцыпаў міжнароднага права і сур'ёзнымі парушэннямі гэтых агульных каштоўнасцяў", — дадала Меркель. Таму, на яе думку, Пуцін не можа быць запрошаны на сустрэчу лідараў краін G7, якая пройдзе ў Баварыі сёлета ў чэрвені.

Таксама Меркель лічыць, што Еўропа не можа разглядаць пытанне пра змякчэнне санкцый супраць Расіі, пакуль не ліквідаваныя прычыны іх увядзення.

Нагадаем, што Расія была фактычна выключана з G8 пасля далучэння Крыма. Папярэдні саміт замест Сочы быў праведзены ў Брусэлі без удзелу Пуціна. У саміце G20 у лістападзе ў аўстралійскім Брысбене расійскі прэзідэнт прымаў удзел. Але Пуцін пакінуў мерапрыемства раней за іншых лідараў, да прыняцця выніковага камюніке, і прапусціўшы агульны сняданак.

Фота — Fotobank/Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі